Украінскія хакеры выявілі, як Расея выкарыстоўвае Беларусь для атак на Украіну. Паводле расследавання, у 2025 годзе Расея разгарнула на тэрыторыі Беларусь рэтранслятары для кіравання ўдарамі дронаў.

Гэта дазволіла істотна ўзмацніць атакі па Украіне, асабліва па паўночных рэгіёнах. Украінскім хакерам удалося ўзламаць акаўнты расейскіх вайскоўцаў і атрымаць доступ да інфармацыі пра маршруты дронаў.
Высветлілася, што для забеспячэння сувязі дронаў выкарыстоўваліся беларускія сотавыя вышкі. Паводле расследавання, гэта стварала пагрозу не толькі для Украіны, але і для краін НАТО. Частку ўдараў атрымалася прадухіліць, а сабраныя дадзеныя былі перададзеныя Сілам абароны Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя






