Украінскія беспілотнікі атакавалі Тамбоўскі парахавы завод у горадзе Катоўск. Мясцовыя жыхары паведамлялі пра шматлікія выбухі. Раніцай кіраўнік вобласці Яўген Пярвышоў пацвердзіў атаку БПЛА на горад.

Тамбоўскі парахавы завод – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў, што спецыялізуецца на вытворчасці боепрыпасаў і пораху для стралковай зброі, артылерыйскіх сістэм, гранатамётаў, мінамётаў і танкавых снарадаў.
Таксама расейскія дроны ноччу атакавалі Харкаў. У выніку атакі загінулі 2 чалавекі, яшчэ 54 – атрымалі раненні, у тым ліку 8 дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Exilenova+






