BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскія дроны атакавалі Расею

Толькі над Масквой збітыя 19 беспілотнікаў. Паводле слоў мэра Сяргея Сабяніна, яны ляцелі з розных напрамкаў. Мэр сцвярджае, што разбурэнняў на зямлі ў месцах падзення абломкаў няма, аднак, дзе менавіта гэтыя месцы, не ўдакладняе.

Фота: Yevgeny Messman/TASS

Вядома, што абломкі збітага над Масквой украінскага беспілотніка трапілі ў жылы дзевяціпавярховік.

Губернатар Пензенскай вобласці Расеі абвясціў, што ў ноч на аўторак над вобласцю былі збітыя 10 украінскіх беспілотнікаў. Закрыты аэрапорты Яраслаўля, Іванава і Ніжняга Ноўгарада, а таксама Казані і Ніжнекамску. Тым часам, ва ўкраінскім Харкаве з прычыны траплення расейскага дрона загарэўся рынак Барабашава. Гэта адзін з найбуйнейшых рынкаў ва Ўкраіне і Эўропе.