BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскія дроны масава атакавалі Маскву: гарыць НПЗ

Як мінімум дзевяць БПЛА ўдарылі па сталіцы Расеі.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін сцвярджае, што ўночы ў нядзелю, 1 верасня, расейская СПА нібыта збіла сама меней дзевяць беспілотнікаў, якія атакавалі сталіцу краіны-агрэсара.

У сваёй нататцы ў Telegram Сабянін заявіў, што першы БПЛА быў збіты ў гарадской акрузе Падольск.

Пасля мэр Масквы паведаміў аб яшчэ адным БПЛА, які нібыта ўдалося збіць.  Як сцвярджае Сабянін, у абодвух выпадках абышлося без пацярпелых і разбурэнняў.

Пазней Сабянін заявіў, што СПА нібыта збіла яшчэ пяць беспілотнікаў: у Ленінскай гарадской акрузе, Раменскай і ў раёне Маскоўскага НПЗ.

Telegram-канал ASTRA апублікаваў фота і відэа НПЗ пасля нападу.

Як піша расейскі Telegram-канал Осторожно, навіны, праз напад БПЛА ў маскоўскім аэрапорце Унукава быў затрыманы шэраг рэйсаў.