BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскія памежнікі зняпраўдзілі заявы Лукашэнкі

Украінскія памежнікі зняпраўдзілі заявы Лукашэнкі пра “траціну арміі” на мяжы. Там кажуць, што сітуацыя на беларуска-украінскай мяжы не змяняецца. “Мы не назіраем павелічэння тэхнікі або вайсковых беларускіх падраздзяленняў побач з нашай мяжой”, — сказаў выданню “Бабель” спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка.

Здымак ілюстрацыйны

Лукашэнка заявіў, што перакінуў войскі да мяжы з Украінай пасля таго, як у Беларусі нібыта збілі ўкраінскія дроны. Незалежныя назіральнікі неўзабаве абвяргалі інфармацыю пра залёт беспілотнікаў. “Прасоўванні арміі”, акрамя слоў Лукашэнкі ды іншых чыноўнікаў, даказвалі кароткімі відэа з парай танкаў.