BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон двух грамадзян Кітая

Украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон двух грамадзян Кітая, якія ваявалі на баку Расеі. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што кітайцаў узялі ў палон на тэрыторыі Украіны, у Данецкай вобласці.

Фота: president.gov.ua

Ён не ўдакладніў, хто імі камандаваў і ці былі палонныя наймітамі або яны прыехалі ва Украіну на тых жа ўмовах, што і паўночна-карэйскія вайскоўцы, у рамках пагаднення дзвюх краін.

Таксама Зяленскі заявіў, што ёсць інфармацыя, «што такіх грамадзян Кітая ў падраздзяленнях акупанта значна больш, чым два» і цяпер яе правяраюць.