BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскую атаку на расейскую тэрыторыю наўрад ці падтрымае расейская апазіцыя

Украінскую атаку на расейскую тэрыторыю наўрад ці падтрымае расейская апазіцыя, у тым ліку якая знаходзіцца ў эміграцыі. Такой думкі прытрымліваецца палітык, лідар міжнароднага руху «Говорите Громче!», кіраўнік Міжнароднага санкцыйнага камітэту Андрэй Сідзельнікаў. Тым не менш, такія крокі ўкраінскіх вайскоўцаў дазволяць змяніць ход вайны ці саміх перамоваў, — адзначыў ён:

— Што да мяне, як заступніка і апазіцыянера, я нават не лідар бальшыні расейскіх апазіцыянераў, а ўсё ж, мае паплечнікі ў руху «Говорите Громче!» і паплечнікі ў Міжнародным асацыяцыйным камітэце, вядома ж, вітаюць падобныя крокі. Але варта адзначыць, што бальшыня заступнікаў так званай расейскай апазіцыі выступаюць супраць такіх рэчаў.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Прарыў украінскіх вайскоўцаў у курскай вобласці на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі адбыўся ўчора, 7 жніўня. Для расейскага боку сітуацыя застаецца напружанай і да канца не даецца кантраляваць.

Беларускае Радыё Рацыя