BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіну просяць уключыць беларускіх палітвязняў у абменныя спісы

Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, якія складаюць значную частку беларускай дэмакратычнай апазіцыі, звярнуліся да ўкраінскага боку з ініцыятывай уключыць беларускіх палітвязняў у абменныя спісы.

Фота: @CabinetBelarus

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук накіравалі лісты прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, у Міністэрства замежных спраў Украіны і да Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека.

У сваіх зваротах яны адзначылі, што пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны шмат грамадзян Беларусі выступілі з адкрытай падтрымкай украінскага боку. У выніку шмат беларусаў былі арыштаваныя і асуджаныя на працяглыя тэрміны па сфабрыкаваных абвінавачваннях.

У лістах гучыць заклік «выкарыстаць усе магчымыя механізмы для садзейнічання вызваленню беларускіх палітвязняў, якія падтрымліваюць Украіну». Таксама прыкладзены спісы беларускіх палітзняволеных, якія падтрымалі Украіну.

Паводле @CabinetBelarus