BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады Грузіі ўжо паспелі ўнесці ў рэестар “замежных агентаў” 233 арганізацыі

З моманту ўступлення ў Грузіі ў сілу закона “Аб празрыстасці замежнага ўплыву” ў рэестры арганізацый, якія прадстаўляюць інтарэсы замежных сіл, зарэгістраваліся 233 суб’екты.

Фота: Vano Shlamov / AFP / Scanpix / LETA

Пра гэта заявіў намеснік міністра юстыцыі Тамар Ткешэлашвілі ў Канстытуцыйным судзе. Паводле яе слоў, усяго ў Грузіі налічваецца каля 30 тысяч арганізацый.

“Па дадзеных на гэтую хвіліну, у Нацыянальнае агенцтва публічнага рэестра для рэгістрацыі звярнуліся 233 арганізацыі”, – адзначыла намеснік міністра, якую цытуе выданне SOVA.

Цяпер у Канстытуцыйным судзе адбываецца разгляд іскаў супраць закона “Аб празрыстасці замежнага ўплыву”. Справа разглядае Пленум Канстытуцыйнага суда Грузіі. Пазоўнікамі выступаюць прэзідэнт Грузіі, апазіцыйныя палітыкі, грамадскія арганізацыі і журналісты.