“Прыярытэты ў нас будуць нязменныя – пабудаваць Новую Беларусь і вярнуцца дадому”. Кажа Уладзімір Астапенка, якога прызначылі прадстаўніком па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце.
Пра яго прызначэнне аб’явіла Святлана Ціханоўская 3 жніўня ў Вільні падчас канферэнцыі “Новая Беларусь”.
Паводле Уладзіміра Астапенкі, дзеля здзяйснення вышэй сказанага, патрэбная падтрымка міжнароднай супольнасці:
– Мы за гэта будзем змагацца і будзем пераконваць нашых партнёраў, што дэмакратычная Беларусь адпавядае і іх інтарэсам. Што падтрымаць Беларусь сёння – гэта падтрымаць спакойную, бяспечную будучыню Еўропы.
Уладзімір Астапенка выказаўся і пра тое, што трэба рабіць на міжнародным узроўні, каб вызваліць палітвязняў:
– Мы задзейнічаем практычна ўвесь патэнцыял замежных сувязяў, каб мы былі пачутыя па-першае. Па-другое, для таго, каб прасоўваць нашую беларускую павестку. На мой погляд мы зрабілі шмат таго, чаго не было ўвогуле ў міжнароднай супрацы беларусаў з замежнымі краінамі на працягу апошніх трыццаці гадоў Лукашэнкі.
Як зазначыў Уладзімір Астапенка, праект пашпарта “Новай Беларусі” таксама працягваецца.
Беларускае Радыё Рацыя