BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Астапенка прызначаны в.а. прадстаўніка АПК па замежных справах

Выканаўцам абавязкаў прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах прызначаны Уладзімір Астапенка. Валерый Кавалеўскі, які займаў гэтую пасаду, падаў сёння, 26 чэрвеня, у адстаўку, паведамляе тэлеграм-канал АПК.

Рашэнне аб прызначэнні Астапенкі прыняла кіраўнік АПК Святлана Ціханоўская. Да гэтага ён быў намеснікам прадстаўніка па замежных справах.

Уладзімір Астапенка – дыпламат, кандыдат юрыдычных навук, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі. У 2020 годзе ён падаў прашэнне аб вызваленні ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Аргенціне, а потым далучыўся да Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Валерый Кавалеўскі патлумачыў рашэнне скласці з сябе паўнамоцтвы ўзніклымі рознагалоссямі ў «стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэт дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзення працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі».