BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Мацкевіч: Ніякія законы ў Беларусі не дзейнічаюць

2025 год у Беларусі адзначыўся не проста прававым дэфолтам, там пануе прававая беспакаранасць.

Скрыншот: malina_by/youtube

І ўсе цэнтры кіравання зводзяцца да аднаго цэнтру, – так сітуацыю ўнутры краіны апісвае былы палітвязень, філосаф Уладзімір Мацкевіч, які быў прымусова дэпартаваны ў Літву:

-Сёння ніякія законы ў Беларусі не дзейнічаюць. Хоць там няма афіцыйнага ваеннага становішча і так далей, але гэта кіраванне з аднаго цэнтру і фактычна ручное кіраванне краінай. Не па законе, не па нейкіх прынцыпах, толькі ручное кіраваннне. І адказы на ўсе выклікі – яны цалкам сыходзяцца ў адным месцы і нават у адной галаве.

У 2025 годзе палітычны рэжым у Беларусі канчаткова зафіксаваў адсутнасць дэмакратычных інстытутаў, не спыняліся рэпрэсіі супраць іншадумства. На фоне міжнароднай ізаляцыі Менск фактычна страціў рэшткі знешнепалітычнай суб’ектнасці, стаўшы крытычна залежным ад Масквы ў вайсковай, эканамічнай і энергетычнай сферах.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.