Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, падобна, плануюць яшчэ як мінімум тройчы сустрэцца да канца года: у Астане, Менску і Санкт-Пецярбурзе.

Уладзімір Пуцін 6 снежня плануе наведаць Менск і ўзяць удзел у паседжанні Вышэйшай дзяржаўнай рады «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі, піша ТАСС са спасылкай на памочніка Пуціна. Аляксандр Лукашэнка планаваў гэтую сустрэчу на дзень раней, 5 снежня.
Таксама Пуцін плануе ў канцы года наведаць саміт Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (28 лістапада ў Астане, удзел Лукашэнкі анансаваны) і «нефармальны саміт» чальцоў Садружнасці незалежных дзяржаваў (24 снежня ў Санкт-Пецярбурзе, удзел Лукашэнкі імаверны).
Мінулы раз Пуцін быў у Беларусі 23–24 траўня 2024 года, неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расеі.






