BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Зяленскі абвесціў, што ў верасні прадставіць план спынення вайны з Расеяй

Уладзімір Зяленскі абвесціў, што ў верасні прадставіць план спынення вайны з Расеяй прэзідэнту ЗША Джо Байдэну і кандыдатам у ягоныя пераемнікі Камале Харыс і Дональду Трампу. Ён таксама паведаміў, што Украіна правяла паспяховае першае выпрабаванне балістычнай ракеты айчыннай вытворчасці.

Тымчасам, Генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг збярэ сёння пасяджэнне Рады Украіна-НАТА па ініцыятыве Кіева. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Фара Дахлала. Яна дадала, што сустрэча адбудзецца на роўні амбасадараў.