BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Зяленскі адхіліў прапанову Расеі аб перамір’і

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раскрытыкаваў ініцыятыву Крамля аб т. з. «гуманітарным перамір’і» з 7 па 9 мая, назваўшы яе тэатралізаванай пастановай, непрыдатнай для рэальнага спынення вайны. Украінскі лідар настойвае на паўнавартасным перамір’і прынамсі на 30 дзён.

Фота: Viktor Kovalchuk/Global Images Ukraine via Getty Images

Як падкрэсліў Зяленскі, прапановы Расеі — гэта хутчэй тэатральная пастаноўка: «Гуляць на тое, каб стварыць Пуціну мяккую атмасферу для выхаду з ізаляцыі 9 траўня, і каб усім было камфортна і бяспечна — тым лідарам, ці сябрам Пуціна, ці партнёрам, якія прыйдуць на Крамлёўскую плошчу па той ці іншай прычыне, — ніхто Пуціну дапамагаць не будзе. Мы проста альбо ваюем, альбо Пуцін паказвае, што гатовы да спынення агню, да першай часткі заканчэння вайны».

Таксама Зяленскі падкрэсліў, што без якаснага міжнароднага маніторынгу дасягнуць «поўнай цішыні» на фронце немагчыма.