BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Зяленскі назваў Лукашэнку такім жа забойцам як Пуцін

У першыя дні поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Аляксандр Лукашэнка выбачаўся за ракеты, выпушчаныя з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі ў інтэрв’ю амерыканскаму падкастэру Лэксу Фрыдману.

«Ён сказаў, што „гэта не я, гэта Пуцін запусціў ракеты з маёй тэрыторыі“. Гэта яго словы, у мяне ёсць сведкі. Ён папрасіў прабачэння, сказаў: «Павер, Валодзя, гэта не я, я яму сказаў, не трэба, гэта было без мяне», — пераказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што адказаў Лукашэнку, назваўшы яго «такім жа забойцам, як Пуцін».

Лукашэнка, у сваю чаргу, заявіў, што «з расейцамі ваяваць немагчыма» і нават прапанаваў атакаваць нафтаперапрацоўчы завод, распавёў прэзідэнт Украіны.

«Зразумейце, з расейцамі ваяваць нельга». Я яму кажу, як ты дазволіў? Кажа: «Ну, біце па НПЗ, ведаеце, колькі гэта для мяне значыць». Я яму сказаў: «Пра што вы кажаце?» — распавёў прэзідэнт Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя