Расейскія ўдары ракетамі і «шахедамі» грамчэйшыя за спробы ЗША ды іншых у свеце прымусіць Расею да міру – заявіў Уладзімір Зяленскі ў тэлеграм-канале.

Паводле яго, сёння ноччу расейцы выкарысталі 315 дронаў, з якіх 250 – гэта «шахеды», і сем ракет, у тым ліку дзве балістычныя ракеты вытворчасці Паўночнай Карэі. Пашкоджаны звычайныя дамы, гарадская інфраструктура, у Адэсе мішэнню аказаўся радзільны дом. Параненыя 13 чалавек, ёсць загінулыя.
У Вашынгтоне мяркуюць, што Расея можа рыхтаваць шматбаковы ўдар па Украіне ў адказ на паспяховыя дзеянні ўкраінскага боку, найперш маецца на ўвазе аперацыя «Павуцінне», у выніку якой былі пашкоджаны каля двух дзясяткаў расейскіх вайсковых самалётаў на аэрадромах у РФ.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Офіс прэзідэнта Украіны