
Ілюстрацыйнае фота
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі краіны Аляксандр Сырскі паведаміў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму пра “перавод вайны на тэрыторыю агрэсара”. Цытата са звароту Уладзіміра Зяленскага:
“Дзякуй кожнаму з нашых падраздзяленняў сіл абароны, якія робяць гэта магчымым. Украіна даказвае, што сапраўды ўмее аднаўляць справядлівасць і гарантуе менавіта той ціск, які патрэбны — ціск на агрэсара». Ці тычыліся гэтыя словы сітуацыі ў Курскай вобласці Расеі, прэзідэнт Украіны не ўдакладніў. Як вядома, ад 6 жніўня там працягваюцца баі пасля паведамленняў аб уваходзе ў рэгіён украінскай арміі. На фоне наступу ў рэгіёне 9 жніўня было абвешчана надзвычайнае становішча федэральнага ўзроўню. Тым часам, у Вярхоўнай радзе Украіны пракаментавалі словы Лукашэнкі пра “украінскія беспілотнікі”.
Заява Лукашэнкі пра ўкраінскія беспілотніках, якія заляцелі ў Беларусь, не заслугоўвае даверу, заявіў выданню “Люстэрка” старшыня камітэту Вярхоўнай рады Украіны па знешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Меражко.
“Дыктатар не прывёў ніякіх доказаў сваёй безадказнай і правакацыйнай заявы. Ведаючы яго папярэднія непраўдзівыя заявы, яму нельга давяраць. Па ўсёй бачнасці, Лукашэнка спрабуе зладзіць нейкую правакацыю ў інтарэсах Расеі”.






