BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Зяленскі: Усё залежыць ад нас

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў звароце з нагоды Дня незалежнасці Украіны нагадаў, што ўкраінцы выстаялі, стрымалі і супрацьстаялі ворагу, а цяпер робяць гэта «на яго балотах».

«Паміж намі і ворагам павінна быць трывалая мяжа, і паміж украінцамі не будзе сцен. Бо Ўкраіна ў кожным з нас. Незалежнасць ёсць у кожным з нас. І аб’яднаўшыся, мы здольныя перамагчы. Гэта было даказана 24 лютага. Даказалі 2022 і 2023 гады. Даказвае і гэты год. Мы выстаялі, стрымалі і супрацьстаялі ворагу, а цяпер робім гэта на яго балотах. Мы ведаем, што такое незалежнасць. Як цяжка яе адрадзіць. Як цяжка яе абараняць. Але мы ведаем: усё залежыць ад нас», — сказаў ён у сваім звароце.

Беларускае Радыё Рацыя