Беларускія ўлады усё часцей кажуць пра расейскі ракетны комплекс «Арэшнік». Выхваляюцца тым, што ён пастаўлены на баявое дзяжурства ў нашай краіне. Але ці сапраўды гэта так, і што гэта наогул за такая зброя? Распавядае Госць Рацыі Уладзімір Жыгар, прадстаўнік ініцыятывы BELPOL.

РР: Шмат размоваў ідзе, асабліва на дзяржаўным тэлебачанні, пра гэтую зброю. Я ведаю, што ёсць у BELPOLа сваё асабістае меркаванне, і пра тое, што гэта за зброя, і пра тое, дзе яна прысутная.
Уладзімір Жыгар: На сённяшні час няма ніякіх доказаў таго, што «Арэшнік» завезены на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. BELPOL апублікаваў досыць вялікі аналітычны матэрыял і відэаматэрыял пра тое, чаму мы лічым менавіта так. Тая інфармацыя, якая раней праходзіла ў СМІ, што нібыта пад Слуцкам, ці пад Менскам будуецца аб’ект, дзе можа знаходзіцца «Арэшнік», аказалася, што гэта няпраўда. Таму што гэта завод карпусных вырабаў, на якім будзе адбывацца фінальная зборка рэактыўных снарадаў калібра 122 мл, а таксама артылерыскіх выстралаў калібра 152 мл.
А той аб’ект, пра які кажуць, што там можа размяшчацца «Арэшнік», то на сённяшні дзень няма ніякіх данных пра тое, што «Арэшнік» там размешчаны. Згодна апублікаванага прапагандай відэа і згодна з той інфармацыяй, якая маецца ў BELPOLа, можна сказаць, што на тэрыторыі Беларусі можа быць многа чаго, але самой пускавой устаноўкі з ракетай «Арэшнік» няма.
РР: Магчыма вы можаце тэзісна з вашага апошняга даследавання пазначыць прычыны, чаму вы так лічыце.
Уладзімір Жыгар: Па-першае, «Арэшнік» адносіцца да сістэмаў, якія на ўзбраенні ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, якіх у Беларусі няма. Для таго, каб такім комплексам упраўлялі рускія, трэба на тэрыторыю Беларусі завезці аднаведную колькасць расейскіх войскаў, а таксама, калі раглядаць, што пускавая ўстаноўка «Арэшніка» гэта толькі адна машына, але акрамя яе павінна быць яшчэ дзясятак аўтамабіляў – успамагальных, аўтамабіляў прыкрыцця. Усяго гэтага няма. На відэа мы гэтага не пабачылі. Рэжым паказаў тое, чым ён валодае, але не паказаў асноўнае – саму пускавую ўстаноўку «Арэшнік».
Калі Лукашэнка гаворыць пра тое, што «Арэшнік» перамешчаецца па тэрыторыі Беларусі, трэба разумець, што калі такая колькасць аўтамабіляў выходзіць на такі марш – гэта не можа застацца не заўважаным як з боку простых людзей, якія абавязкова такую інфармацыю агучылі б, так і для спадарожнікаў, якія рэгулярна фатаграфуюць Беларусь.
Ніякіх прызнакаў таго, што на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца «Арэшнік» няма. Калі яна ўвесь час перамяшчаецца, то гэта павінна быць калона ў сотню метраў, нават, магчыма, некалькі сотняў метраў, там толькі адна пускавая ўстаноўка на шасі даўжынёю 40 метраў. І гэта калона акрамя таго, што павінна быць доўгай, яна яшчэ вельмі габарытная і вельмі марудная. Там максімальны ход – 40 км у гадзіну. Як гэта можна не заўважыць?
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя






