На фоне апошніх трывожных навін пра агентаў сярод беларусаў замежжа прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар раскрывае ўнутраную кухню сілавых структур Беларусі — што такое пашпарт прыкрыцця і як дзейнічаюць завербаваныя людзі. З Госцем Рацыі размаўляе наша карэспандэнтка Алеся Вербаловіч.

РР: Такая фармулёўка як “пашпарт прыкрыцця – што гэта наогул за дакумент, магчыма вы ведаеце для чаго ён і як яго выдаюць?
Уладзімір Жыгар: Пашпарт прыкрыцця – гэта дакумент, каторы легалізуе асобу, яго выдаюць у рамках закона аб аператыўна-вышуковай дзейнасці для выканання тых ці іншых аператыўных задач. Гэтым пашпартам надзяляюць як супрацоўнікаў МУС, напрыклад, супрацоўнікаў былога БОРДА, дзеля таго, каб схаваць іх сапраўдную асобу, так і звычайных людзей, не супрацоўнікаў для выканання тых ці іншых задач, якія звязаныя з нейкай аператыўнай распрацоўкай, напрыклад, ад укараненне кудысьці чалавека да ўчынення нейкай дзейнасці. Каб яго сапраўдная асоба не была камусьці вядомая.
РР: На вашую думку, калі ў чалавека выявіўся такі пашпарт, гэта аўтаматычна значыць, што ён агент ці, магчыма, ён на руках у яго застаўся?
Уладзімір Жыгар: Гэтыя пашпарты не выдаюць людзям, як правіла, на рукі. Гэты пашпарт робіцца для выканання нейкай аператыўнай задачы. Аператыўная задача выкананая – далей гэты пашпарт змяшчаецца ў справу, і ён захоўваецца там. І тое, што ёсць у чалавека пашпарт, азначае, што нейкі прамежак часу ён выконваў нейкую задачу для служб, якія надзеленыя правам весці аператыўна-вышуковую дзейнасць. У законе аб АВД прапісаныя службы, каторыя маюць права весці АВД. То бок гэта, напрыклад, міліцыя, ААЦ, КДБ і г.д. Там 9 ці 13, я ўжо не памятаю дакладную колькасць. Вось нейкая задача рабілася ім, і гэта задача была выкананая ім – і ўсё.
Тое, што ў чалавека ёсць пашпарт прыкрыцця не азначае аўтаматычна, што ён з’яўляецца агентам зараз, але гэта абазначае, што ён такім быў раней. Хаця гэта не выключае таго варыянту, што ён можа быць агентам і зараз. Але трэба разумець, што пашпарт прыкрыцця і ўся дзейнасць у рамках гэтага, пашпартам прыкрыцця забаронена карыстацца не на тэрыторыі Беларусі. Толькі кадравыя супрацоўнікі спецслужбаў могуць мець такое права, хоць гэта і парушае закон, але гэта ім з маўклівай згоды дазваляецца.
Калі вам трэба ўкараніць нейкага чалавека кудысьці, каб не раскрываць яго сапраўдную асобу, чалавеку робіцца пашпарт прыкрыцця. І ён, напрыклад, уладкоўваецца на працу і едзе з пашпартам прыкрыцця. Ніхто не павінен ведаць, і ніякі іншы супрацоўнік не ведае, што гэты чалавек мае пашпарт прыкрыцця. Сама сістэма баз “Пашпарт” не ў самой міліцыі. Гэта мы ўжо так зрабілі, калі ты глядзіш чалавека Іванова і ў яго ёсць пашпарт прыкрыцця, то аўтаматычна нам гэта паказвае, што ў яго ёсць пашпарт прыкрыцця. Па-сапраўднаму ў міліцыі такога няма. То бок ты глядзіш – і для цябе ён Іваноў. А тое, што ў яго ёсць прозвішча Сідараў, і гэта яго сапраўдны пашпарт, гэта шанец даведацца – адзін да 1000, напрыклад.
РР: Там таксама прысутнічае прынцып канфідэнцыяльнасці гэтага.
Уладзімір Жыгар: Так, уся выдача гэтых дакументаў рэгламентуецца па-сутнасці сакрэтнымі загадамі, і гэта дзейнасць прыналежыць да дзяржаўнай таямніцы.
Уладзімір Жыгар нагадвае – не трэба падазраваць кожнага знаёмага беларуса ў супрацы са спецслужбамі, але, безумоўна, трэба дбаць пра ўласную бяспеку.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






