BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзіслаў Жывіца: Будучыня за Смаленскай рэспублікай

Будучыня за Смаленскай рэспублікай. Хаця прайшло 500 гадоў пасля анексіі Смаленскай вобласці Масковіяй, мы памятаем, хто мы. і хочам вярнуцца да сваіх каранёў, — кажа госць Беларускага Радыё Рацыя, былы дэпутат Смаленскай абласной Думы Уладзіслаў Жывіца, які зараз у эміграцыі і «займаецца прабеларускім смаленскім сепаратызмам».

Жывіца адкажа на пытанні пра тое, як жывецца яму ў Польшчы, чым ён займаецца, пра што марыць:

РР: Калі вы прыехалі ў Варшаву?

— У жніўні, улетку 2023 года, выходзіць, гэта быў канец чэрвеня.

РР: Вы датуль былі дэпутатам?

— Я прыехаў яшчэ ў статусе дэпутата, але ён у мяне скончыўся ўжо ў верасні 2023.

РР: Чаму вам давялося з’ехаць?

— Па маральных і этычных меркаваннях. Мне не падабалася палітыка, якая праводзілася ў Расеі. Адзінае, што ў мяне заставалася, бо дэпутат там абсалютна нічога не вырашае. Афіцыйная палітычная дзейнасць нічога не значыць, і дамагчыся чагосьці немагчыма. Законамі метадамі, што ёсць, нічога не зробіш. Таму давялося проста з’ехаць.

РР: Вы па спецыяльнасці хто?

— Па спецыяльнасці рэлігіязнавец, антраполаг рэлігіі і культуры.

РР: На «Полсаце» працавалі як журналіст?

— Проста дэкарацыі рабіў, збіраў, мантаваў. Творчая праца.

РР: Цяжка вам было знайсці першую працу? Гэта ваша першая праца?

— Выходзіць, так. Гэта першая афіцыйная праца. Пашчасціла знайсці рэкрутынгавае агенцтва, якім кіруе беларус. Ён з Віцебска і сказаў: «О, сусед!» І, нягледзячы на маё расейскае грамадзянства (у адрозненне ад украінскіх агенцтваў, што адразу казалі «не»), ён пагадзіўся памагчы.

РР: Як вы адчуваеце стаўленне да сябе? Вы ж супраць Пуціна, супраць вайны ва Украіне. Асудзілі, думаю, сваю дзяржаву публічна, так?

— Я не мог зрабіць гэта публічна, бо мяне б адразу не выпусцілі нават з будынка абласной думы, каб я так зрабіў. Многія хацелі б, каб я гэта зрабіў публічна на пасяджэнні думы, але я проста не выйшаў бы адтуль. Я змог зрабіць гэта ўжо тут, калі з’явілася свабода слова. Тут ужо не вісеў над мною ніякага дзяржаўнага вока, не было аховы, ФСО, ФСБ і іншых. Тут я мог гаварыць свабодна.

РР: Як тут у Польшчы ставяцца да расейцаў?

— Даволі прагматычна. Калі ты не польскі грамадзянін, то цябе карыстаюць проста як працоўны рэсурс. Вось і ўсё. А калі камунікаваць з палітыкамі, людзьмі з медыя, інтэлектуаламі — да смалянаў вельмі добрае стаўленне. Тым больш ёсць старая прымаўка, ёй больш за 500 гадоў: «Смаляне — гэта костка, што абрасла польскім мясам». Калі даведваюцца, што я са Смаленска, то ўспамінаюць, што калісьці была адна дзяржава.

РР: Дык вы ж былі ў Літоўскім княстве, але Расея даўно вас адарвала даўно.

— Так.

РР: Вы тут з сям’ёй?

— Не, без сям’і. Усе засталіся ў Расеі.

РР: Не баіцеся за сваю сям’ю?

— Не, не баюся. У прынцыпе, у Смаленскай вобласці ФСБ яшчэ адносна спакойнае. Яны не дзеяць, як у Беларусі, калі прыходзяць і разграміць кватэру маці, бацькі, брата. Такога няма. Пакуль што не дайшлі да гэтага. Спадзяюся, што і не дойдуць. Але мяне ўжо прызналі ў Расеі замежным агентам летась. Тут я працягваю сваю палітычную, правакацыйную дзейнасць — наколькі магу. На гэта там рэагуюць: прыходзяць з Цэнтру супрацьдзеяння экстрэмізму, апытваюць. Кажуць: «Мы ведаем, што ён у Польшчы, але вось прыйшоў дакумент, трэба нешта напісаць, што яго тут няма. Скажэце, дзе ён?».

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя