BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ультраправыя перамаглі на выбарах у Аўстрыі

Ультраправыя перамаглі на выбарах у Аўстрыі. Але могуць застацца па-за ўладай.

На парламенцкіх выбарах у Аўстрыі найбольш галасоў набрала ўльтраправая Партыя свабоды. Яе падтрымалі 29% выбаршчыкаў. За кансерватыўную Народную партыю дзейнага канцлера Карла Нехамера прагаласавалі 26,5% выбаршчыкаў. На трэцім месцы — Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (21%). Прадстаўнікі ўсіх іншых партый ужо заявілі, што не будуць уступаць у кааліцыю з “Партыяй свабоды”. Таму верагодна, што ва ўрад яна і не трапіць.

Цяпер пачнуцца перамовы паміж партыямі. Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Беллен выказаў меркаванне, што працэс можа заняць шмат часу. 

Еўрарадыё

Фота: Christian Bruna / Getty Images News via Getty Images