Уначы 16 ліпеня дрон-камікадзэ тыпу «Шахед» трэці раз за апошні час зайшоў у паветраную прастору Беларусі. Паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн». Згодна са звесткамі, партала беспілотнік зайшоў у паветраную прастору Беларусі ў раёне вёскі Белая Сарока на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка і рухаўся на поўнач, у кірунку Хойнікаў.

Далей беспілотнік зрабіў паварот на паўднёвы ўсход і, абыходзячы Брагін, накіраваўся ў бок гарадскога пасёлку Камарын.
Ужо, а 5-й раніцы «Шахед» пакінуў Беларусь і вярнуўся на тэрыторыю Украіны. Сумарна дрон-камікадзэ правёў на тэрыторыі Беларусі каля 50 хвілін і праляцеў не менш за 60 км. Палёты авіяцыі ВПС Беларусі ў тым раёне ў гэты час не фіксаваліся.






