Усебеларускі народны сход пройдзе ў Менску 18–19 снежня, а паралельна 19 снежня ў Расеі адбудзецца традыцыйная прамая лінія з прэзідэнтам Пуціным.

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман адзначае, што хоць фарматы падзей розныя, галоўная рыторыка будзе вельмі падобная: кансалідацыя грамадства, падкрэсленне дасягненняў і адзінай пазіцыі кіраўніцтва:
-Думаю, канешне, ёсць прынцыповыя супадзенні, бо гэта вынікі году. Для Лукашэнкі гэта заўсёды сімвалічна і вельмі важна. У Пуціна ідзе гэты фармат у трошку іншым накірунку. Што тычыцца рыторыкі, то там будзе пэўнае падабенства наконт ЗША і асабіста прэзідэнта Трампа.
Вядома, што падчас УНС у Беларусі можа быць абмежаваны доступ да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы. Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку загадаў на два дні закрыць доступ для замежных наведвальнікаў да сайтаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. Блакаванне было ўключана ноччу на 18 снежня.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






