Пра гэта заявіла 10 лістапада камандаванне Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.

Паведамляецца, што прайшоўшай ноччу Расея ўжыла супраць Украіны 145 ударных БПЛА тыпу “шахед» і неўстаноўленага тыпу.
“Па стане на 09:00 ўкраінскага часу пацверджана збіццё 62 БПЛА праціўніка. 67 варожых беспілотнікаў лакальна страчаныя ў розных рэгіёнах Украіны, яшчэ 10 расійскіх БПЛА выйшлі з паветранай прасторы Украіны ў кірунку Малдовы, Беларусі і Расеі”, — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскіх вайскоўцаў.






