У гэтай краіне ўнесены змены ў правілы афармлення замежных пашпартоў, якія набудуць моц заўтра, 8 лістапада.
Гэты запыт камуніцыраваў і прапрацоўваў Офіс Святланы Ціханоўскай. Пра што паведамляе яе прэс-служба.
Паводле паправак, якія прапісаў урад Даніі, іміграцыйныя ўлады змогуць ацаніць, ці складана замежніку атрымаць пашпарт ці іншае пасведчанне асобы для вандровак.
Пашпарт замежніка можа быць выдадзены ў канкрэтных выпадках асобе, якая мае від на жыхарства ў Даніі. Дакумент таксама можа быць выдадзены пры наяўнасці асаблівых прычын.
Беларускае Радыё Рацыя