
Дамоўленасць уступае ў сілу а 10 раніцы 27 лістапада па ізраільскім часе. Ёсць надзея, што ў хуткім часе ізраільскія грамадзяне змогуць вярнуцца ў свае дамы бліз ліванскай мяжы, — распавяла грамадзянка Ізраіля з беларускімі каранямі Ірына Геллер:
— Людзі змогуць вярнуцца ў дамы. Мы вельмі на гэта спадзяёмся, што гэта як бы і будзе заключана, і што гэта будзе выканана. І тады людзі змогуць вярнуцца ў свае дамы, бо там проста цэлымі гарадамі, якія зачыненыя, людзі з іх з’ехалі, жыць там немагчыма. А тыя, хто жывуць там, штодзень перажываюць сірэны, бамбардзіроўкі. Мы вельмі спадзяёмся, што гэта скончыцца.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
У той жа час палестына-ізраільскі канфлікт у Сектары Газа яшчэ застаецца невычарпаным. Звыш 100 ізраільскіх закладнікаў па-ранейшаму ў палоне ХАМАС.
Беларускае Радыё Рацыя






