BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінцаў рыхтуюць да саступак Расеі

Ідзе падрыхтоўка грамадскай думкі да таго, што перамоўны працэс будзе адбывацца з тэрытарыальнымі саступкамі з украінскага боку.

Здымак ілюстрацыйны

А ідэя мірных перамоваў усё часцей сустракаецца ва ўкраінскім інфармацыйным полі, – перакананы беларус Цімафей Кахновіч, які жыве ва Украіне:

– Людзі рэальна стаміліся ад вайны, мне так падаецца. Ну, а з іншага боку, а што Ўкраіна зможа зрабіць без дапамогі? Нічога, на жаль. Улічваючы яшчэ нейкія карупцыйныя моманты, якія ўвесь час прысутнічаюць у тым жа ліку і ў інфармацыйным полі. Гэта значыць, калі Украіна не будзе дапамагаць, то Украіна, на жаль, сама нічога не зробіць.

Паўнамаштабная вайна ва Украіне ўжо не спыняецца 999 дзён. Украінская дзяржава зараз атрымала дазвол ад ЗША на выкарыстанне дальнабойнай зброі па расейскай тэрыторыі.

Беларускае Радыё Рацыя