BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Урсула фон дэр Ляен пераабраная старшынёй Еўрапейскай камісіі

Урсула фон дэр Ляен пераабраная на пасаду старшыні Еўрапейскай камісіі. Па выніках вырашальнага галасавання 65-гадовая немка атрымала 401 голас “за” і 284 “супраць”, перамогшы з большай, чым меркавалася перавагай галасоў, піша Еuronews.

Напярэдадні галасавання па яе кандыдатуры на пасаду кіраўніка Еўракамісіі, фон дэр Ляен выступіла перад дэпутатамі з прамовай, у якой абазначыла прыярытэты сваёй праграмы. У сваёй прамове яна паабяцала ўмацаваць эканоміку ЕЗ, праваахоўныя і пагранічныя ведамствы, змагацца з нелегальнай міграцыяй і змяненнем клімату, а таксама дапамагаць фермерам, якія пратэстуюць супраць “задушлівых” бюракратыі ЕЗ і экалагічных норм.

Таксама фон дэр Ляен паабяцала, што Еўропа будзе надалей плячом да пляча з Украінай.