BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Урсула фон дэр Ляйен прыедзе на польска-беларускую мяжу

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен наведае сем краін, якія па зямлі ці па моры мяжуюць з Расеяй і Беларуссю, паведаміла  сёння Еўракамісія.

польска-беларуская мяжа

Візіт на усходнюю мяжу Еўразвяза пачнецца з пятніцы. Фон дэр Ляйен наведае Эстонію, Літву, Фінляндыю, Латвію, Польшчу, Балгарыю і Румынію.

У нядзелю яна адправіцца на польска-беларускую мяжу разам з прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам. У той жа дзень фон дэр Лейен адправіцца ў Балгарыю.

“Яе візіт падкрэсліць падтрымку ЕЗ дзяржаў-сябраў, якія сутыкаюцца з праблемамі, звязанымі з мяжой з Расеяй ці Беларуссю. Яна таксама будзе гаварыць з урадавымі і ваеннымі лідэрамі аб бяспецы і абароне Еўропы», – абвясціла прэс-сакратар Еўракамісіі Арыяна Падэста.