BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Усаў: Сыход Кавалеўскага – прыкметы сістэмнага крызісу Офіса і АПК

Павел Усаў

Уладзімір Астапенка прызначаны выконваючым абавязкі прадстаўніка па замежных справах АПК. Яго папярэднік Валерый Кавалеўскі нечакана сышоў з пасады з выніку «рознагалоссяў у стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэт дэмакратычнага руху». Сітуацыю каментуе палітолаг Павел Усаў:

– Гэта не раптоўны сыход. З той інфармацыі, што да мяне прыходзіла, Кавалеўскі гатовы быў сысці яшчэ ў мінулым годзе, напачатку гэтага году. Асноўная прычына – сур’ёзныя сутыкненні поглядаў паміж Кавалеўскім і блізкім атачэннем Ціханоўскай. Кавалеўскі так і не ўвайшоў у блізкае атачэнне.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Павел Усаў таксама ўказвае на сістэмны крызіс, якія назіраецца ў Офісе Ціханоўскай і АПК, што можа перашкодзіць эфектыўнаму прыняццю агульнай стратэгіі на шмат у чым вырашальны 2025 год. Сярод рашэнняў палітолаг бачыць неабходным прызначэнне непасрэдным кіраўніком АПК – Паўла Латушку.

Беларускае Радыё Рацыя