Украінцы паказалі высокі прафесіяналізм і гасціннасць у прыёме вызваленых беларускіх палітвязняў, хаця, думаецца, што яны не рыхтаваліся да такой сітуацыі заранёў, гаворыць доктар паліталогіі, сябра Вызвольнага руху «Вольная Беларусь» Павел Усаў.

-Уезд у Еўрапейскі Звяз, і гэта пытанне да літоўскіх уладаў, чаму да сённяшняга моманту не выпрацаваны механізм, згодна з якім людзі не павінны стаяць дзве гадзіны і чакаць, пакуль ім штосьці там фармальна зробяць, а трэба было б гэта ўжо рабіць на месцы, калі людзі атрымалі неабходную медычную дапамогу. А ўкраінцы, нягледзячы на тое, што адбываецца вайна, на тое, што ў іх свае ёсць пытанні і гуманітарныя трэкі, тым не менш паказалі, як трэба працаваць, як трэба прымаць людзей, як трэба забяспечваць усім неабходным.
Паводле Паўла Усава, трэба краінам Еўразвязу, у прыватнасці Літве, узяць за прыклад пропуск вызваленых беларускіх палітвязняў Украіны праз мяжу.
Беларускае Радыё Рацыя






