На Бліжнім Усходзе ўсё яшчэ напружаная сітуацыя. Іран надалей абяцае даслаць адказ Ізраілю. Бягучы палестына-ізраільскі канфлікт трывае.

Распавядае грамадзянін Ізраіля, які нарадзіўся і жыў у Беларусі Расціслаў Гершатор:
– Апошнім часам сітуацыя была даволі напружаная пасля вядомых падзей, калі ізраільскія сілы знішчылі ў Ліване вельмі высокага чына ў “Хезбале”, пасля ў Іране быў ліквідаваны верхавод “Хамаса”. Ізраіль афіцыйна не ўзяў на сябе адказнасць, але ўсе ўказваюць на яго. Былі пагрозы і з боку Ірана, і з боку “Хезбалы”, масавыя абстрэлы, даволі нервозная сітуацыя.
Пакуль выглядае так, што Ізраіль з Ліванам вырашылі не пашыраць баявыя дзеянні. Але разрастанне канфлікту можа стаць толькі пытаннем часу.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






