BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Усё яшчэ шмат людзей верыць прапагандзе Лукашэнкі і Пуціна”

Усё яшчэ шмат людзей верыць прапагандзе Лукашэнкі і Пуціна, па гэтай прычыне працягваецца вайна ва Украіне і так званая ваенная аперацыя. Таму вельмі складана ім адкрыць вочы. Трэба адчуць ваенны стан на сабе, самаму пабачыць, што дзеецца ва ўкраінскай дзяржаве і больш шырока распавядаць пра гэта.

У гэтым перакананы былы расейскі палітвязень, сузаснавальнік прафсаюза “Салідарнасць”, сябра палітрады асамблеі народаў Каўказа Міхаіл Савосцін, які зараз жыве ў ЗША:

–  На жаль, большасць людзей вераць прапагандзе, пуцінскай прапагандзе, прапагандзе Лукашэнкі. І таму вельмі складана людзям адкрыць вочы. Я б, канешне, хацеў бы паспрабаваць з дапамогай вашай інфармацыйнай крыніцы данесці да людзей важныя думкі пра тое, што ў першую чаргу людзі павінны берагчы сваё жыццё і абараняць правы як свае, так і сваіх блізкіх.

Міхаіл Савосцін перакананы, што адзін з метадаў пашырэння антываенных настрояў – гэта распаўсюд праўдзівай інфармацыі пра вайну ва Украіне.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя