BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ускладняць жыццё простым палякам і беларусам не будзем”

Польшча не мае намеру закрываць мяжу з Беларуссю для пасажырскага руху, вынікае з заявы міністра замежных спраў гэтай краіны Радаслава Сікорскага. “Не будзем ускладняць жыццё простым палякам і беларусам”, – сказаў ён у эфіры Radio Zet.

Беларусь, паводле слоў Сікорскага, “дасылае сотні мігрантаў з расейскімі візамі”, фактычна ўручную кантралюючы колькасць тых, хто спрабуе перайсці мяжу нелегальна. Бываюць месяцы, “калі колькасць мігрантаў роўная нулю”, а бывае, што мяжу спрабуе перайсці “300-400 чалавек у дзень”, дадаў ён.

Толькі ад Менска залежыць, якімі будуць яго добрасуседскія адносіны з Польшчай, падкрэсліў Сікорскі. “Нашы базавыя патрабаванні – каб на волю выйшаў Анджэй Пачобут і спынілася сілавая перакідка мігрантаў”, – дадаў міністр.

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк у інтэрв’ю Polsat News напярэдадні не выключыў розных варыянтаў развіцця падзей на мяжы з Беларуссю, адзначыўшы, што пры іх прыняцці Польшча будзе арыентавацца на свае “ўнутраныя інтарэсы”.

Беларускае Радыё Рацыя