Прыпынена ўступленне Грузіі ў Еўрапейскі Звяз. Пра гэта паведаміў пасол ЕЗ у Грузіі Павел Герчынскі на канферэнцыі ў Тбілісі.

“Намеры цяперашняга ўраду Грузіі не зразумелыя лідарам Еўразвязу. Закон аб празрыстасці замежнага ўплыву відавочна ёсць крокам назад… Таксама антызаходняя, антыеўрапейская рыторыка зусім не сумяшчальная з дэклараванай мэтай уступлення ў Еўразвяз. На жаль, на дадзены момант уступленне Грузіі ў Еўразвяз прыпыненае. Гэта сапраўды сумна”, – сказаў дыпламат.
Таксама Еўразвяз замарозіць 30 мільёнаў еўра, выдаткаваных на падтрымку Грузіі ў сферы абароны.
Беларускае Радыё Рацыя