У Савеце Рэспублікі ўхвалілі законапраект аб унясенні зменаў у Адміністрацыйны кодэкс — уводзяцца 9 новых артыкулаў.

Як паведамляюць праваабаронцы, у змененым кодэксе прадугледжана адказнасць за прапаганду гомасексуальнасці, змены полу, бяздзетнасці.
У законе няма дакладнага вызначэння тэрміна «прапаганда», таму пад гэтым могуць разумець любыя публічныя выказванні. Улічваючы беларускі кантэкст, верагодна, могуць прыцягваць нават за паведамленні ў асабістай перапісцы або закрытых чатах, лічаць белаурскія праваабронцы
У новым законапраекце таксама ўводзіцца адказнасць за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне.






