Польшча робіць больш жорсткай палітыку ў дачыненні да беларусаў, якія ўцякаюць ад рэпрэсій. Колькасць гуманітарных візаў скарацілася ў разы, а цяпер Сенат краіны падтрымаў законапраект, які часова абмяжоўвае права на прытулак для мігрантаў, якія прыбылі нелегальна з Беларусі.
Як гэта паўплывае на тых, хто шукае абарону? Ці не апынуцца пад ударам людзі, якія сапраўды маюць патрэбу ў дапамозе? Чаму Польшча мяняе курс і ці ёсць шанец змяніць сітуацыю?
Сённяшні Госць Рацыі – намеснік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Віталь Малчанаў – каментуе тое, што адбываецца, дый раіць, якія крокі можна зрабіць.

РР: Як вы як прадстаўнік АПК ацэньваеце мажлівыя наступствы новага польскага закона?
Віталь Малчанаў: Мы гаворым пра закон, паводле якога нельга прасіць уцякацтва на мяжы. І гэты закон зроблены для прадстаўнікоў трэціх краін. Вось, напрыклад, Латвія перакрыла мяжу на 10-11 гадзін, бо беларусы прапусцілі некалькі мігрантаў без віз. Рэжым з 2021 года аказвае вельмі вялікі ціск на Еўропу з гэтым мігранцкім крызісам. І Польшча ў дадзеным выпадку проста абараняе сябе ад гэтага мігранцкага крызісу. Гэта мы разумеем вельмі добра. Мы не ведаем, то бок у нас не так шмат уцекачоў бяжыць праз мяжу без віз. Але ж мы былі на сустрэчы з Паўлам Латушкам з міністрэствам унутраных спраў Польшчы, размаўлялі з імі, і яны гавораць, што гэта не датычыцца беларусаў. Але ж паглядзім, бо на паперах гэта крыху не так выглядае, як гавораць. Толькі практычныя дзеянні нам будуць штосьці казаць.
РР: Таксама цікавае ваша меркаванне наконт таго, што адбываецца наконт гуманітарных візаў. Прыходзіць інфармацыя, што іх выдача скарачаецца. Як у вас у АПК ідзе справа, ці больш зваротаў па дапамогу, каб атрымаць гэтую гуманітарную візу?
Віталь Малчанаў: Выдача гуманітарных візаў скарачаецца, і польскі бок аб’явіў, што будзе скарачаць гуман7ітарныя візы, бо, на жаль, шмат беларусаў карысталіся гуманітарнымі візамі не ў гуманітарных мэтах. І мы гэта з вамі ведаем. Таму будзе больш праверак, будзе больш усяго. І, на жаль, яны скароцяць гэтыя гуманітарныя візы. Але ж мы працуем з польскім бокам таксама, каб актывісты маглі атрымаць гэтыя візы, і тыя, хто змагаецца з рэжымам, каб атрымлівалі гэты візы і маглі ўехаць у бяспечную краіну.
РР: Як вы лічыце, ці зменіцца нешта ў правілах атрымання гэтых віз для тых, хто ўжо знаходзіцца ў Польшчы, але не можа працягнуць свой статус, напрыклад? Да чаго варта рыхтавацца?
Віталь Малчанаў: Впрта рыхтавацца да таго, каб атрымаць уцякацтва. Я не ведаю, чаму грамадзяне Беларусі не любяць уцякацтва. Можа, усе дзесьці думалі там, што як у пачачку 90-х, што ўцякач – гэта брудны чалавек без вышэйшай адукацыі з вельмі дрэннымі ўмовамі жыцця і г.д. Але ж гэта не так. І, канешне, трэба прасіць уцякацтва. Калі ёсць магчымасць, калі ёсць кейс. Бо гуманітарныя візы не даюцца без кейсаў. Але калі ж людзі жывуць па некалькі гадоў на гуманітарных візах і пасля гэтага таксама трэба разумець другі бок, які пытаецца: а чаму так?
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
З “Госцем Рацыі”, намеснікам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Віталём Малчанавым, камунікавала Вольга Сямашка.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота АПК






