Ва Украіне адбыўся круглы стол, прысвечаны ядзернаму шантажу і ваеннай супрацы ў расейска-беларускім саюзе.

Фота: пресс-служба Минобороны РФ / ТАСС
Удзельнікі прадстаўлялі новыя аналітычныя даследаванні, дзе абмяркоўваліся тры магчымыя сцэнары эскалацыі — у тым ліку пагроза выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі.
Даследчык «Украінскай прызмы» Павел Радзь лічыць, што асабіста Лукашэнка не зацікаўлены ў эскалацыі і імкнецца пазбягаць прамога ўцягвання Беларусі ў ядзерны шантаж супраць Украіны, Польшчы ці Літвы:
– Лукашэнка насамрэч гатовы да эскалацыі. Пытанне часу. Але намагаецца сыграць у больш канструктыўнага гульца, каб зменшыць рызыку, зменшыць узровень пагроз. Расейска-беларускія вучэнні «Захад-2025» будуць перранесены ў глыб тэрыторыі Беларусі. Але зноў-такі ключавое і вырашальнае слова не за ім, а за Уладзімірам Пуціным.
Эксперт падкрэслівае, што пагроза выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі — гэта частка палітычнага і інфармацыйнага ціску з боку Масквы. Аднак у выпадку непрадказальнай эскалацыі, Беларусь можа стаць пляцоўкай для дзеянняў, якія яна сама ўжо не кантралюе.
Беларускае Радыё Рацыя






