Ва Украіне аднавіў дзейнасць Беларускі інфармацыйны цэнтр, які быў створаны ў 2020 годзе перад выбарамі прэзідэнта для аб’ектыўнага інфармавання ўкраінскага грамадства пра сітуацыю ў Беларусі.

Пачаткова цэнтр ачольваў вядомы ўкраінскі літаратар Аляксандр Ірвянец. Заснавальнікамі цэнтру тады сталі дырэктар аналітычнага цэнтру «Украінскія студыі стратэгічных даследаванняў» Юры Сірацюк і адзін з лідараў Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.
Юры Сірацюк цяпер ваюе на фронце і далучыўся да прэсавай канферэнцыі праз відэасувязь. Ён сказаў: «Мы не хочам, каб Беларусь была Украінай. Мы хочам, каб Беларусь была Беларуссю — нацыянальнай, дэмакратычнай, незалежнай. Таму мы цяпер аднаўляем дзейнасць Беларускага інфармацыйнага цэнтру, каб прыцягнуць увагу ўкраінскага грамадства да сітуацыі ў Беларусі, каб украінцы нарэшце перасталі асацыяваць Беларусь і беларусаў з Лукашэнкам».
Беларускае Радыё Рацыя