BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне апублікавалі пералік асобаў, датычных да выкрадання ўкраінскіх дзяцей

Ва Украіне апублікавалі пералік фізічных асобаў, датычных да арганізацыі і перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый у Расею і Беларусь.

У прыватнасці, у пералік уключылі дзяржаўнага сакратара так званай «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі Дзмітрыя Мезенцава як арганізатара прымусовага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей пад выглядам «аздараўлення і адпачынку ў Беларусі».

Сярод пералічаных арганізатараў і выканаўцаў незаконнага перамяшчэння дзяцей няма Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова, якія фігуравалі ў адпаведных журналісцкіх расследаваннях. Сёлета ў лютым Дзмітры Шаўцоў разам з Аляксеем Талаем трапілі ў 13-ы пакет санкцый Еўразвязу за свой удзел у незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Беларускае Радыё Рацыя