Зараз усё залежыць ад палітыкі Дональда Трампа і таго, якім чынам перамовы будуць рэалізаваныя.

Ёсць чаканні, што ў бліжэйшы час адбудзецца замарожванне вайсковых дзеянняў ва Украіне, – перакананы рэдактар выдання “Європейськая правда” Юрый Панчанка:
-Мяркую, ключавая тэма – гэта Трамп і ягоныя абяцанні. І тое, што ўсе пачалі гаварыць пра мірныя перамовы. Я сумняваюся наконт таго, што ў яго атрымаецца выканаць усе свае абяцанні ў тым выглядзе, у якім ён іх агучваў, але ёсць такія чаканні, што будзе нейкае замарожванне ваенных дзеянняў і ўвядзенне ва Украіну еўрапейскіх міратворцаў.
На фронце працягваюцца баі, толькі за апошнія суткі адбылося каля 150 сутыкненняў з ворагам. Больш за ўсё – на Пакроўскім кірунку.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя






