Крытычная сітуацыя склалался ва Украіне пасля расейскіх атак на энергетычную інфраструктуру. Папярэдняй ноччу Расея запусціла па тэрыторыі Украіны больш за чатырыста пяцьдзясят ударных дронаў, а таксама сорак пяць ракет розных тыпаў. Ёсць загінулыя.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да суайчыннікаў з адмысловым зваротам:
-Ціск на Расею недастатковы. Паслабленні ўжо існуючага фармату ціску толькі матывуюць Пуціна зацягваць вайну, насносіць яшчэ большую шкоду нашай краіне, нашым людзям. Акрамя гэтага, слабасць рэагавання ў свеце на расейскае нахабства дае матыў Расеі працягваць гэтую вайну. Неабходна столькі санкцый, столькі ціску, столькі падтрымкі, каб у Расеі не засталося сродкаў на існаванне ва умовах вайны.
У Палтаўскай вобласці ў шэрагу населеных пунктаў дагэтуль назіраецца поўная адсутнасць электрычнасці, цяпла і вады. Некаторыя раёны Кіева таксама засталіся без святла пасля папярэдняй начной расейскай атакі.





