BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне не назіраюць перамяшчэння вайскоўцаў з боку Беларусі

Украінскія пагранічнікі не фіксуюць перамяшчэння салдат і ваеннай тэхнікі з беларускага боку мяжы. Пра гэта заявіў прадстаўнік украінскай памежнай службы Андрэй Дземчанка, ягоныя словы цытуе Reuters.

Фота: rbc.ua

Раней Лукашэнка заявіў, што аддаў загад перамясціць да мяжы з Украінай траціну складу войска Беларусі. Паводле звестак маніторынгавага праекта “Беларускі Гаюн”, з 10 жніўня да мяжы былі перакінуты ўсяго прыкладна 1000 салдат і ваенная тэхніка. Ва Украіне па-ранейшаму разглядаюць дзеянні Лукашэнкі як патэнцыйную пагрозу. Аднак у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны лічаць, што Лукашэнка не вырашыцца на ўварванне: аналітыкі не назіраюць істотнага павелічэння колькасці асабовага складу і тэхнікі ў прымежных рэгіёнах, якое магло б пагражаць Узброеным сілам Украіны, піша “Дойчэ Вэле”.