BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне новыя ахвяры расейскіх абстрэлаў

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў 4 студзеня, што расейская армія за гэты тыдзень запусціла па Украіне больш за 1070 кіраваных авіяцыйных бомбаў, амаль тысячу ўдарных дронаў і шэсць ракет.

Фота: прэс-служба Прэзідэнта Украіны

Расейскія вайскоўцы ў ноч на 4 студзеня атакавалі Украіну 52 ударнымі беспілотнікамі, каля 40 з якіх — «Шахеды», паведамілі Паветраныя сілы УСУ. Расейскія атакі працягваюцца і 4 студзеня.

У Харкаве на месцы расейскага ўдару, нанесенага 2 студзеня, 4 студзеня выявілі фрагменты цела яшчэ аднаго чалавека. Такім чынам, агульная колькасць загінулых у выніку гэтага ўдару вырасла да чатырох, сярод іх — трохгадовы хлопчык. Улады паведамляюць, што выратавальна-пошукавыя работы на месцы трагедыі працягваюцца.