BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне падоўжылі ваеннае становішча і мабілізацыю

Хучэй за ўсё, Расея працягне атакаваць энергетычную інфраструктуру, таму ўсе рыхтуюцца да цяжкай зімы.

Ілюстрацыйнае фота: «БУГ»

Таксама чакаецца адключэнне святла і інтэрнэту, але да ўсяго гэтага можна прыстасавацца, – адзначыў беларускі грамадскі дзяяч Алег Віленчыц, які ў ваенны час жыве ва Украіне:

-Гэта звычайная, я б так сказаў, сітуацыя. Думаю, што ўсе разумеюць, што будуць новыя атакі расейскіх дронаў, расейскіх ракет на энергетычную сістэму. І таму ўсе рыхтуюцца да не дужа простай зімы.

Пачынаючы з 05 лістапада ваеннае становішча ва Украіне падоўжылі на чарговыя тры месяцы – да пачатку лютага 2026 года. Таксама на 90 дзён працягнуты стан мабілізацыі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.