У сувязі са спыненнем амерыканскай дапамогі на 90 дзён ва Украіне складваецца пакуль што складаная сітуацыя. У гэтым перакананы кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько. У той жа час украінскі бок засяроджвае сваю ўвагу на атаку расейскай тэрыторыі, у тым ліку нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, арсеналаў.

Распавядае Генадзь Манько:
– На сёння склалася вельмі складаная сітуацыя ў сувязі са зменай адміністрацыі ў Злучаных Штатах і такога глабальнага развароту. Вельмі складаная сітуацыя на сёння з пастаўкай узбраення. Была прыпыненая любая дапамога на 90 дзён ЗША. Гэта такая ключавая гісторыя, якая тычыцца шматлікіх пытанняў. І забеспячэнне ўзбраеннем, і па іншых гуманітарных кейсах.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне ўжо ідзе 1000 і 75 дзён. А праз тры тыдні будзе роўна тры гады з моманту пачатку расейскай агрэсіі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






