Ва Украіне, згодна сацыялагічнага даследавання грамадскага аб’яднання “Перадавыя прававыя ініцыятывы” першыя месцы ў рэйтынгу займаюць Валерый Залужны з 24,29% галасоў рэспандэнтаў, Уладзімір Зяленскі з 16,07% і Юлія Цімашэнка з 12,62% галасоў.

Сярод рэспандэнтаў, якія падтрымліваюць Зяленскага, найбольш пазітыўна ўспрымаецца ваяўнічая рыторыка дзеючага прэзідэнта.
Удзельнікі даследавання ўспрымаюць Залужнага як яшчэ адзін «новы твар» у палітыцы, таму экстрапалююць на цяперашняга прэзідэнта сваё расчараванне ў карупцыі і некампетэнтнасці «слуг народа». Акрамя таго, удзельнікі даследавання негатыўна ставяцца да дэмабілізацыі Залужнага з шэрагаў Узброеных сіл Украіны праз ваенна-лячэбныя камісіі і яго выезду з краіны падчас вайны.
Юлію Цімашэнку рэспандэнты ацэньваюць па выніках яе працы ў Вярхоўнай Радзе на пасадзе кіраўніка фракцыі «Батьківщина». Многія ўдзельнікі адзначылі, што памятаюць яе заявы аб недапушчальнасці прымусовай мабілізацыі, падвышэнні падаткаў і тарыфаў на камунальныя паслугі.
Сацыялагічнае апытанне праводзілася з 19 па 24 снежня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з сацсетак






