BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне прынялі закон аб прававым статусе добраахвотнікаў

Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў другім чытанні і ў цэлым законапраект, які рэгулюе прававы статус і медыцынскае забеспячэнне замежных добраахвотнікаў, якія служаць па кантракце.  Дакумент гарантуе асобныя сацыяльныя гарантыі, раней недаступныя замежным добраахвотнікам.

Замежнікам, якія законна заключылі кантракт на ваенную службу, будуць афармляцца віды на часовае пражыванне на тэрмін дзеяння кантракту і яшчэ на тры месяцы пасля яго спынення. Каментуючы прыняцце новага закона, у Офісе Святланы Ціханоўскай выказалі надзею, што ён паслужыць падтрымкай у вырашэнні практычных і прававых праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі — ад легалізацыі знаходжання да сацыяльных гарантый і абароны іх правоў.

Беларускае Радыё Рацыя